Warning: fopen(/home/gomelnew/domains/gomelnews.ru/public_html/engine/cache/system/category.php): failed to open stream: No such file or directory in /home/gomelnew/domains/gomelnews.ru/public_html/engine/modules/functions.php on line 276 Warning: fwrite() expects parameter 1 to be resource, boolean given in /home/gomelnew/domains/gomelnews.ru/public_html/engine/modules/functions.php on line 277 Warning: fclose() expects parameter 1 to be resource, boolean given in /home/gomelnew/domains/gomelnews.ru/public_html/engine/modules/functions.php on line 278 Warning: fopen(/home/gomelnew/domains/gomelnews.ru/public_html/engine/cache/system/usergroup.php): failed to open stream: No such file or directory in /home/gomelnew/domains/gomelnews.ru/public_html/engine/modules/functions.php on line 276 Warning: fwrite() expects parameter 1 to be resource, boolean given in /home/gomelnew/domains/gomelnews.ru/public_html/engine/modules/functions.php on line 277 Warning: fclose() expects parameter 1 to be resource, boolean given in /home/gomelnew/domains/gomelnews.ru/public_html/engine/modules/functions.php on line 278 Warning: fopen(/home/gomelnew/domains/gomelnews.ru/public_html/engine/cache/system/banners.php): failed to open stream: No such file or directory in /home/gomelnew/domains/gomelnews.ru/public_html/engine/modules/functions.php on line 276 Warning: fwrite() expects parameter 1 to be resource, boolean given in /home/gomelnew/domains/gomelnews.ru/public_html/engine/modules/functions.php on line 277 Warning: fclose() expects parameter 1 to be resource, boolean given in /home/gomelnew/domains/gomelnews.ru/public_html/engine/modules/functions.php on line 278 DataLife Engine > Версия для печати > Літаратурны пачастунак ад Васіля Ткачова
DataLife Engine > Библиотека на Румянцевской > Літаратурны пачастунак ад Васіля Ткачова

Літаратурны пачастунак ад Васіля Ткачова


20 января 2012. Разместил: Марина
Напярэдадні Новага года гамяльчан частавалі булачкамі, і што дзіўна, не на дэгустацыі хлеба-булачных вырабаў, а на прэзентацыі кнігі гумару Васіля Ткачова ў літаратурна-мастацкім салоне «Сустрэчы на Замкавай» пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна.

Літаратурны пачастунак ад Васіля ТкачоваНовую кнігу гомельскага пісьменніка са смачнай назвай «Булочка» склалі лепшыя ягоныя гумарэскі на трох мовах – беларускай, рускай і ўкраінскай. Зразумела, выбар моў для кнігі не выпадковы: Гомель знаходзіцца на перакрыжаванні трох братніх славянскіх краін, з вельмі блізкімі культурнымі традыцыямі і побытам, а, значыць, і гумар кнігі будзе аднолькава зразумелы для беларусаў, рускіх і ўкраінцаў. Падчас вечарыны аўтар выказаў спадзяванне, што на хвалі пошукаў новых бакоў узаемадзеяння паміж краінамі братэрскага саюза кнігай зацікавяцца ўлады і пасадзейнічаюць яе распаўсюджанню, нават па-за межамі нашай рэспублікі.
Васіль Юр’евіч, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза тэатральных дзеячаў, чалавек вяселы, ён смяецца сам і сваімі творамі весяліць іншых. «Гумарэскі нібыта ўзяты з самаго жыцця» – гаворыцца ў анатацыі да кнігі. І гэта сапраўды так: героі ягоных твораў – простыя людзі, якія жывуць сярод нас і часам трапляюць у самыя недарэчныя сітуацыі. Важна, што смяецца пісьменнік з людзей па-добраму, не крыўдна, а таму колькасць прыхільнікаў яго творчасці толькі расце. Упэўнена, чытаючы гэтую кнігу, сумаваць не прыйдзецца нікому. Як не прыйшлося сумаваць гасцям салона, бо з самага пачатку прэзентацыі кнігі гасцей захапіла сцэнічнае дзеянне ў выкананні студэнцкага тэатра Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны. Студэнты, як сапраўдныя акцёры, а не аматары, выдатна сыгралі ўрывак з п’есы «Следчы эксперымент».Літаратурны пачастунак ад Васіля ТкачоваУвогуле, вечар прайшоў вельмі лёгка і нагадваў хутчэй сяброўскую сустрэчу, на якой абмяркоўвалася падзея жыцця літаратурнага – выхад у свет новай кнігі. Вядучая вечарыны разам з аўтарам кнігі Васілём Ткачовым з першых слоў здзівілі слухачоў, бо ўвесь іх дыялог будаваўся на кулінарных паняццях: яны вырашалі, ці прыйдзецца да спадобы чытачам смак «Булочки» і ці не зачарсцвее яна на паліцах кніжных магазінаў.
Сваімі ўражаннямі пасля прачытання «кулінарнага шэдэўра» повара Васіля Ткачова падзяліліся яго сябры і калегі: галоўны рэдактар газеты «Сяльмашавец» Мікалай Дзямчыхін, пісьменнік-гумарыст Барыс Кавалерчык, сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі Яўген Калашнікаў і Лідзія Возісава, народны паэт Гомсяльмаша Мікалай Буткевіч і іншыя. Завітала на вечарыну галоўны рэдактар выдавецтва «Барк» Міла Беразоўская. Як аказалася, зарад гумару не быў абмежаваны сюжэтамі гумарэсак, а закрануў і час працы выдавецтва над кнігай – Міла Аляксандраўна падзялілася з аўдыторыяй парай вяселых выпадкаў, што суправаджалі выхад зборніка. Літаратурны пачастунак ад Васіля ТкачоваГосць вечара, вядучы акцер Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Аляксей Бычкоў, прачытаў для заседацеляў салона выбраную гісторыю з «Булочки» адразу на трох мовах.
А напрыканцы сустрэчы Васіль Юр’евіч зачытаў свае апошнія гумарэскі, і паабяцаў, што зусім хутка яны складуць новую кнігу. Будзем чакаць, а пакуль што раім вам пачаставацца «Булочкой» − кніга здольна наталіць любы літаратурны апетыт.
Марына Ступінская

Вернуться назад