Нашли ошибку?
Прислать новость
Сайт для бизнеса за 1 день
Только 50 руб в месяц
Всё включено!
Рейтинг:
likes: / likes: / vote-num: / ratingscore: / favorites: Автор: Марина Дата: 16-02-2011, 11:45

Размаўляй са мной па-беларуску!

Размаўляй са мной па-беларуску! "Хлопцы і дзяўчаты! Паны і паненкі! Спадарства! Размаўляйце разам з намі па-беларуску!" - з такім заклікам звярнуліся да гамяльчан супрацоўнікі бібліятэк напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, што святкуецца 21 лютага.

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І шкада, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Але зацікаўленыя не страцілі надзею адрадзіць мову славутых Купалы і Коласа, і таму 21 лютага ўсе бібліятэкары горада будуць размаўляць з чытачамі і паміж сабой толькі на беларускай мове. А пры абслугоўваніі замест кніг замежных аўтараў будуць прапанаваць адпаведныя па жанру беларускамоўныя творы. Запрашаем і вас далучыцца да святкавання дня роднай мовы. Аберагайце гэты шаноўны скарб, захоўвайце родную мову ў сэрцы і душы.
«    Ноябрь 2025    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930