Нашли ошибку?
Прислать новость
Сайт под ключ по подписке
Готовый сайт-решение под ключ для вашего бизнеса за 50 руб в месяц, без скрытых платежей.
Автор: Марина Дата: 18-02-2011, 14:40

Сустрэча з прадстаўнікамі вядучага літаратурна-мастацкага выдання краіны

21 лютага а палове трэцяй гадзіны дня (14.30) у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.Герцэна ў межах акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску» адбудзецца сустрэча з супрацоўнікамі рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва» «На абшарах роднага слова», прысвечаная святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы.
Госці мерапрыемства – дырэктар РВУ «ЛіМ», галоўны рэдактар аднайменнага штотыднёвіка Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч, намеснік дырэктара РВУ «ЛіМ» Ала Генрыхаўна Корбут, рэдактар аддзела публіцыстыкі газеты «ЛіМ» Iрына Зігмундаўна Тулупава, паэт, галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Мікалай Міхайлавіч Мятліцкі – зацікавяць студэнтаў і выкладчыкаў вучэбных устаноў, чытачоў бібліятэкі, а таксама вядомых і пачынаючых гомельскіх літаратараў гутаркай аб прыгажосці і непаўторнасці беларускай мовы, а таксама аб неабходнасці яе папулярызацыі, паразважаюць аб накірунках развіцця айчыннай літаратуры, новых у ёй іменах, акрэсляць сучасны стан беларускамоўных выданняў і падзеляцца сваімі творчымі планамі.
Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве.
Форма правядзення мерапрыемства - адкрыты дыялог - дазволіць усім жадаючым атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні.
«    Ноябрь 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930