Главная | О проекте | Реклама
Чтение RSS
Новости Гомеля и гомельской области.
Главная Контакты Карта сайта Добавить в избранное
 (голосов: 0)
Автор: Марина Дата: 21 февраля 2012 Просмотров: 4327

"Размаўляй са мной па-беларуску!"

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, усе бібліятэкары Гомельскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы запрашаюць гамяльчан і гасцей горада далучыцца да акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску!".

Вядома, не кожны народ можа пахваліцца добрым веданнем нацыянальнай мовы, і ўвогуле выкарыстаннем яе ў паўсядзённасці. Гэта ж датычыцца і беларусаў. Не сакрэт, што ва ўмовах панавання на тэрыторыі краіны двух моў, беларускай, на жаль, карыстаецца далёка не большая частка насельніцтва.
Праводзячы невялікае апытанне сярод гамяльчан мы пацікавілася, чаму мы не размаўляем на беларускай мове. Адказы нас здзівілі: 97% апытаных адказалі – “таму, што ніхто на ёй не размаўляе” і дадалі, калі б да іх звярталіся на роднай мове, дык і адказ пачулі б на той жа.
З гэтай прычыны неабыякавыя да лёсу беларускай мовы супрацоўнікі бібліятэк Гомельскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы вырашылі 21 лютага ў свята роднай мовы паразмаўляць на мове славутых Коласа і Купалы. Усе бібліятэкары горада будуць размаўляць з чытачамі і паміж сабой толькі на беларускай мове. А пры абслугоўваніі замест кніг замежных аўтараў будуць прапанаваць адпаведныя па жанру беларускамоўныя творы. Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” праводзіцца трэці год запар і вельмі прыемна, што большасць наведвальнікаў бібліятэк у гэты дзень акцыю падтрымліваюць. Запрашаем і вас далучыцца да святкавання дня роднай мовы.

Папулярызацыі беларускай мовы спрыяе правядзенне на ей масавых мерапрыемстваў. Так, цэнтральная гарадская бібліятэка імя Герцэна напярэдадні свята вырашыла напомніць гамяльчанам пра знакамітых таленавітых землякоў – у Музеі аўтографа мы арганізавалі экспазіцыю, прысвечанаю гомельскім літаратарам-юбілярам, расказаць пра якіх моладзі пра мы запрасілі сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналіста, першага юбіляра бягучага года – Міхася Болсуна. Мы ўпэўнены, што прывіваць любоў да роднай мовы неабходна праз мастацкае слова.

Марына Ступінская

Место под рекламу

Партнеры

Голосование

Нужны ли комментарии к новостям?

Да, конечно!
Мне все равно...
Нет, не нужно.

Наши друзья

“Сказать жизни – “Да!” “Сказать жизни – “Да!”Под таким названием в Музее автографа при ЦГБ имени А.И.Герцена (Советская, 26) в рамках проекта «Живой автограф» ГООО «Социальные проекты» представило фотовыставку, посвященную Дню освобождения Гомеля от немецко-фашистских захватчиков. Автор представленных работ молодой гомельский фотограф Инна Трусевич. Цель данного мероприятия – привлечь внимание общественности к судьбам людей, пережившим ужасы и лишения военного времени.


Наверх

Хостинг в Беларуси и Регистрация доменов west-hoster.by

mail-hoster.by: Корпоративная почта на собственном домене