Главная | О проекте | Реклама
Чтение RSS
Новости Гомеля и гомельской области.
Главная Контакты Карта сайта Добавить в избранное
 (голосов: 0)
Автор: Марина Дата: 30 мая 2011 Просмотров: 3510

Вечар-віншаванне таленавітага земляка

31 мая а 17-й гадзіне ў літаратурна-мастацкім салоне «Сустрэчы на Замкавай» пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.Герцэна адбудзецца вечар ушанавання Васіля Ткачова з нагоды прысуджэння пісьменніку прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2011 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці.

Палеская зямля на таленты надзіва шчодрая… Пацвярджэнне таму і творчы лёс Васіля Ткачова. Скончыўшы факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча, падаўся далёка ад Беларусі – служыў ваенным журналістам у Туркменіі. Ды праз некаторы час з арміяй развітаўся, а неўзабаве і з самім сонечным краем. У 1980 годзе вярнуўся ў Гомель (родам В.Ткачоў з вёскі Гута Рагачоўскага раёна), стаў “мірным” журналістам, потым узначальваў абласное аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў. І ўвесь час самааддана служыць літаратуры, пачынаючы яшчэ з 1966 года, калі ў часопісе “Вясёлка” апублікаваў сваё першае апавяданне.
Васіль Юр’евіч узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2007). Укладальнік і рэдактар шматлікіх калектыўных літаратурна-мастацкіх зборнікаў, у тым ліку “Настрой”, “Вуліца Настаўніцкая”, “Магістраль”, “Пад небам Палесся” і іншых.Творы пісьменніка перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, туркменскую, удмурцкую і марыйскую мовы.
Асобныя апавяданні ўключаны ў чытанкі для вучняў малодшых класаў. На творчым рахунку В.Ткачова на сённяшні дзень некалькі кніг для дзяцей і дарослых, упэўнена адчувае ён сябе ў галіне сатыры і гумару, публіцыстыкі. А ячшэ добра вядомы як драматург, спектаклі па асобных п’есах яго ставіліся нават за межамі Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў СССР і БССР З 1989 г., цяпер – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Удзельнічаў у рабоце ІХ з’езда Саюза пісьменнікаў СССР (Масква, 1992).Член Саюза тэатральных дзеячаў (2006).
Лаўрэат прэміі Саюза беларускіх журналістаў і міжнароднай прэміі “Дружба” за лепшы публіцыстычны твор (нарыс “Сонцам хлеб на стале”). Пераможца літаратурнага конкурсу часопіса “Вясёлка” на лепшае апавяданне. П’еса “Стары і дарога” адзначана першай прэміяй на Рэспубліканскім конкурсе ў 1985 г. Прымаў удзел ва ўсесаюзных нарадах драматургаў у Піцундзе, Рузе і Дубултах.
Аўтар радыёспектакляў “Стары і дарога” і “Ігнатаў рубеж”.
Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2007), прэміяй Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі ў галіне культуры за кнігу “Снукер”.
На вечарыну завітаюць: Рыгор Андрэявец, Мая Беразоўская, Генадзь Говар, Мікалай Гулевіч, Мікалай Дзямчыхін, Федар Іваноў, Валянцін Чэпелаў, Міхась Болсун, Эма Усціновіч і інш.

Место под рекламу

Партнеры

Голосование

Нужны ли комментарии к новостям?

Да, конечно!
Мне все равно...
Нет, не нужно.

Наши друзья

“Сказать жизни – “Да!” “Сказать жизни – “Да!”Под таким названием в Музее автографа при ЦГБ имени А.И.Герцена (Советская, 26) в рамках проекта «Живой автограф» ГООО «Социальные проекты» представило фотовыставку, посвященную Дню освобождения Гомеля от немецко-фашистских захватчиков. Автор представленных работ молодой гомельский фотограф Инна Трусевич. Цель данного мероприятия – привлечь внимание общественности к судьбам людей, пережившим ужасы и лишения военного времени.


Наверх

Хостинг в Беларуси и Регистрация доменов west-hoster.by

mail-hoster.by: Корпоративная почта на собственном домене