Нашли ошибку?
Прислать новость
Размещение сайтов от 4,5 руб
Включено всё необходимое
Бесплатный SSL, техническая поддержка, бесплатный перенос сайта.
Рейтинг:
likes: / likes: / vote-num: / ratingscore: / favorites: Автор: Марина Дата: 27-12-2011, 15:27

Гамяльчане пакаштуюць "Булочку"

27 снежня а 17-ай гадзіне ў літаратурна-мастацкім салоне «Сустрэчы на Замкавай» у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна (Савецкая, 26, 3 паверх) адбудзецца прэзентацыя кнігі гумару Васіля Ткачова «Булочка».Кнігу склалі лепшыя гумарэскі пісьменніка на трох мовах – беларускай, рускай і ўкраінскай. Як і павінна быць вясёламу чалавеку, Васіль Ткачоў смяецца сам і весяліць іншых. Героі ягоных твораў – простыя людзі, якія жывуць сярод нас і часам трапляюць у самыя недарэчныя сітуацыі. Гумарэскі нібыта ўзяты з самаго жыцця. Упэўнены, чытаючы гэтую кнігу, сумаваць не прыйдзецца.
Прэзентацыя кнігі пройдзе ў нязвыклай форме: гасцей салона чакаюць тэатралізаваныя дзеянні, гумар на трох мовах, музыкальныя падарункі і пачастунак напрыканцы вечарыны.

Васіль Ткачоў – сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза тэатральных дзеячаў (2006).
Лаўрэат прэміі Саюза беларускіх журналістаў і міжнароднай прэміі «Дружба» за лепшы публіцыстычны твор (нарыс «Сонцам хлеб на стале»). Пераможца літаратурнага конкурсу часопіса «Вясёлка» на лепшае апавяданне. П’еса «Стары і дарога» адзначана першай прэміяй на Рэспубліканскім конкурсе ў 1985 г.
Узнагароджаны прэміяй Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі ў галіне культуры за кнігу прозы “Снукер”(2011).
«    Апрель 2025    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930